Фестываль беларускай культуры: свята традыцый і народнай творчасці адбылося ў Вялікім Свяцку Валовічаў

Фестываль беларускай культуры: свята традыцый і народнай творчасці адбылося ў Вялікім Свяцку Валовічаў

16.06.2025
Фестываль беларускай культуры: свята традыцый і  народнай творчасці адбылося ў Вялікім Свяцку Валовічаў

14 чэрвеня старажытны палацава-паркавы комплекс “Вялікі Свяцк Валовічаў” ператварыўся ў сапраўдны эпіцэнтр беларускай культуры. Тут прайшоў маштабны фестываль, які сабраў вакол сябе ўдзельнікаў з усёй Беларусі, а таксама турыстаў з суседніх краін. 

Воловичи на фестивалеГости фестиваля

Все на фестивальПрограмма мероприятия

На Фестывалі беларускай культуры ў Свяцку ажылі народныя традыцыі: гучалі родныя напевы, кружыліся ў танцах дзеці, моладзь і дарослыя, а рукі майстроў дэманстравалі мастацтва старажытных рамёстваў. Ткацтва паясоў, салома- і лозапляценне, вязанне дываноў, выраб лялек, выцінанка і іншае… Усё гэта можна было не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць зрабіць самастойна падчас майстар-класаў. 


фестиваль белорусской культуры в СвятскеФестиваль в Святске

Тканне паясоў белорусские ремёсла

Белорусские ремесленникиМастер-классы на фестивале

Акрамя таго працавалі каларытныя пляцоўкі з цікавымі гульнямі і забавамі. Спадабаўся і маленькім, і дарослым гасцям свята вясковы падворак. Прыцягнула ўвагу любімая беларуская Батлейка. А на зоне фудкорту можна было пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы - дранікі на калодзе карысталіся асаблівым поспехам!

ягнята на фестивалеутята на фестивале

Белорусская батлейкадетская площадка

дранікі на калодзеигра лабиринт

накинь кольцоигра прыжки в мешке

На працягу свята гасцей іпрэзы радавалі сваёй музычнай і танцавальнай творчасцю вядомыя калектывы Гродзеншчыны – “Жывіца”, “Забава”, “Раніца”, “Рукавічкі”.

Яскравым акордам фестывалю стаў канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – Беларускага дзяржаўнага ансабля “Песняры”.  

Яшчэ адной цікавосткай мерапрыемства, якой здзівілі наведвальнікаў,  быў агульны флэшмоб “Станчым Лявоніху разам”.

Песняры на фестивале белорусской культуры в Святскеконцерт Песняров

коллективы ГродненщиныТанчым Лявоніху разам

флэшмоб "Станчым Лявоніху разам"флешмоб

Фестываль беларускай культуры адбыўся ў Свяцку ўпершыню і спадабаўся нашым гасцям, спадзяемся ў будучым ён стане не толькі добрай традыцыяй, але і своеасаблівым брэндам культурнага жыцця Гродзенскага рэгіёну. У кожным слове, якое чулі нашы госці, у кожнай мелодыі - душа нашага народа, сувязь пакаленняў і гонар за родную зямлю. Наш фестываль – не толькі напамін пра тое, як важна берагчы свае карані і шанаваць спадчыну продкаў, гэты фестываль – прызнанне ў любові  нашай роднай, прыгожай і самай лепшай Беларусі.
Да сустрэчы на новых імпрэзах! Ваш Вялікі Свяцк Валовічаў"!

Фота Ірыны Залеўскай

 

Иконка Написать в Whatsapp